~~META: title = Змітрок Бядуля — Сняжынкі &keywords = гаі, хатачкі-палатачкі, спявалі, сняжыначкі-пушыначкі, хаткі &abstract = Чытаць верш Змітрака Бядулі "Сняжынкі" &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Сняжынкі ====== Сняжыначкі-пушыначкі\\ Ляцелі матылькамі.\\ Над хмызамі над шызымі\\ Дыміліся дымкамі.\\ \\ Зіхцеліся, мігцеліся\\ У розныя калёры.\\ Драбнюткія, пякнюткія,\\ Як зоранькі, як зоры.\\ \\ Насіліся, кружыліся\\ Над ціхімі палямі,\\ Даліначкі сняжыначкі\\ Пакрылі дыванамі.\\ \\ Над ёлкамі, над хвойкамі\\ Спявалі спевы-баі:\\ "Мы хатачкі-палатачкі,\\ Будуем тут у гаі.\\ \\ Маленькія, міленькія\\ Дзіцяткі-птушаняткі,\\ Ляціце вы, скачыце вы\\ У светленькія хаткі!\\ \\ Вушастыя, пушыстыя,\\ З драцінкамі-вусамі\\ Вы, зайчыкі-малойчыкі,\\ У хаткі к нам таксама!"\\ \\ Сняжыначкі-пушыначкі\\ Спявалі песні-баі:\\ "Мы хатачкі-палатачкі\\ Будуем тут у гаі". ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>першы-снег]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-першы-снег]] * [[творы/паўлюк-трус/паўлюк-трус-падаюць-сняжынкі]] * [[ibdc.ped>першы-снег-3700]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]]