Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-санет-у-сонцы-дзён-у-зорн

Гэта старая версія дакумента!


Змітрок Бядуля — Санет (У сонцы дзён, у зорнасці начэй...)

У сонцы дзён, у зорнасці начэй
Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй.
Мільгалі думы хутка, як імгненні,
Стоцветныя, як водблескі вачэй.

А маладзік, бы срэбназлоты змей,
Кідаў у мора яркае насенне.
Маўчалі пальмы ў ночным задуменні,
Я запалонен быў красой, чыёй? –

Яна была чароўна, бы камея,
Як успамін, як вешніх красак сон.
Панёс віхор, бы шызай чайкі стогн.

Магутны морскі шторм яе завеяў,
А водгук кліча, як падводны звон,
У зорнасці вачэй, у сонцы дзён.

Падобныя старонкі

  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
  • вянок-санетаў
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
  • санет
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-санет-у-сонцы-дзён-у-зорн.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki