~~META: title = Змітрок Бядуля — Санет (У сонцы дзён, у зорнасці начэй...) &keywords = начэй, вачэй &abstract = Чытаць санет Змітрака Бядулі "У сонцы дзён, у зорнасці начэй..." &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Санет (У сонцы дзён, у зорнасці начэй...) ====== У сонцы дзён, у зорнасці начэй\\ Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй.\\ Мільгалі думы хутка, як імгненні,\\ Стоцветныя, як водблескі вачэй.\\ \\ А маладзік, бы срэбназлоты змей,\\ Кідаў у мора яркае насенне.\\ Маўчалі пальмы ў ночным задуменні,\\ Я запалонен быў красой, чыёй? –\\ \\ Яна была чароўна, бы камея,\\ Як успамін, як вешніх красак сон.\\ Панёс віхор, бы шызай чайкі стогн.\\ \\ Магутны морскі шторм яе завеяў,\\ А водгук кліча, як падводны звон,\\ У зорнасці вачэй, у сонцы дзён. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/санет]]