Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-салавей

Гэта старая версія дакумента!


Змітрок Бядуля — Салавей

У аповесці «Салавей» перад вачыма чытача разгортваюцца падзеі эпохі прыгоннага ладу ў такім выглядзе, у якім яны адлюстраваліся і захаваліся ў свядомасці і памяці старога апавядальніка, колішняга слугі паноў Вашамірскіх. Праўда, у працэсе разгортвання падзей вобраз самога апавядальніка губляецца, каб яшчэ раз з’явіцца ў самым канцы твора.
Пан Вашамірскі звыш усякай меры захапляўся мастацтвам, ён стварыў прыдворны тэатр з прыгоннымі акторамі. Здавалася б, што тут павінны былі б праяўляцца найвысакароднейшыя пачуцці. Але той найгарачэйшы прыхільнік мастацтва загадваў жорстка катаваць прыгонных акцёраў або за не зусім дасканалае вымаўленне польскіх слоў у час рэпетыцый, або за нейкія іншыя адхіленні ад патрабаванняў рэжысёра і мецэната. I нават не адпусціў прыгонную актрысу, каб развіталася з мамай, якая памірала і хацела апошні раз сустрэцца з дачкою.
У тэатры пана Вашамірскага асаблівая роля адводзілася таленавітаму самародку Сымону, які ўмеў дасканала дакладна перадаваць і гаворку людзей і гукі жывёлін і птушак, у тым ліку і салаўя, за што яго назвалі Салаўём. Уцёкшы ад пана Вашамірскага, ён са сваімі сябрамі-аднадумцамі жорстка помсціў і пану і яго падручным за здзекі з людзей.

Падобныя старонкі

творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-салавей.1755963732.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki