~~META: title = Змітрок Бядуля — Салавей &keywords = салавей, Вашамірскі, Сымон, тэатр &abstract = Чытаць кароткі змест аповесці "Салавей" Змітрака Бядулі &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Салавей ====== У аповесці «Салавей» перад вачыма чытача разгортваюцца падзеі эпохі прыгоннага ладу ў такім выглядзе, у якім яны адлюстраваліся і захаваліся ў свядомасці і памяці старога апавядальніка, колішняга слугі паноў Вашамірскіх. Праўда, у працэсе разгортвання падзей вобраз самога апавядальніка губляецца, каб яшчэ раз з’явіцца ў самым канцы твора.\\ Пан Вашамірскі звыш усякай меры захапляўся мастацтвам, ён стварыў прыдворны тэатр з прыгоннымі акторамі. Здавалася б, што тут павінны былі б праяўляцца найвысакароднейшыя пачуцці. Але той найгарачэйшы прыхільнік мастацтва загадваў жорстка катаваць прыгонных акцёраў або за не зусім дасканалае вымаўленне польскіх слоў у час рэпетыцый, або за нейкія іншыя адхіленні ад патрабаванняў рэжысёра і мецэната. I нават не адпусціў прыгонную актрысу, каб развіталася з мамай, якая памірала і хацела апошні раз сустрэцца з дачкою.\\ У тэатры пана Вашамірскага асаблівая роля адводзілася таленавітаму самародку Сымону, які ўмеў дасканала дакладна перадаваць і гаворку людзей і гукі жывёлін і птушак, у тым ліку і салаўя, за што яго назвалі Салаўём. Уцёкшы ад пана Вашамірскага, ён са сваімі сябрамі-аднадумцамі жорстка помсціў і пану і яго падручным за здзекі з людзей. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]] * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]] * [[постаці/алесь-салавей]]