~~META: title = Змітрок Бядуля — Ралля &keywords = ралля &abstract = Чытаць апавяданне "Ралля" Змітрака Бядулі &iftrue = True ~~ ====== Змітрок Бядуля — Ралля ====== Яшчэ сярод гушчароў ляжаў закарэлы снег, яшчэ свежыя лужыны лёдам ценькім пакрыліся, але вясна жыватворная ўжо запанавала над вёскай. Цёпла грэла сонейка, і пачалі пукацца маладыя бярозкі. У першы раз пасля доўгай сцюдзёнай зімы выбраўся малады аратай на свой шнур.\\ Перажагнаўся, яшчэ раз агледзеў новыя нарогі і схінуўся над сахой.\\ Як роўныя доўгія струны ляглі адна за другой чорныя барозны... Запахла свежым тлустым чарназёмам...\\ Ралля мяккімі грудкамі сваімі заблішчала сярод крушняў, на абшырнай даліне.\\ Дзе-нідзе бялелі сярод раллі леташнія карэнні траў.\\ Апусціліся вароны з старога дуба і пачалі зважны агляд раллі.\\ З крыкам прывалюхалі гусі.\\ Ажыла ралля...\\ Заківаўся, зашаптаў высокі дуб... Закалацілася сэрца аратая, абхапіў ён мазолістымі рукамі сваімі абсмалены пень па мяжы, і неяк само вырвалася з грудзей яго:\\ – Зямелька, матка наша!\\ Ніжэй апусціўся ён і пацалаваў свежую зямлю. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты]] * [[постаці/змітрок-бядуля]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці]]