Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-надыходзяць-змрокі

Гэта старая версія дакумента!


Змітрок Бядуля — Надыходзяць змрокі

Надыходзяць змрокі. Зарніца над горкай памірае. Цені атуляюць увесь абшар. Над млынам і возерам падымаецца густы туман. Робіцца ціха ў ваколіцы. Нямее ўся замелька, як бы прыслухоўваецца да няясных ззыкаў ночы.
Надыходзяць змрокі. Разам з імі падымаецца і расце мой смутак. Разам з таемнымі зыкамі ночы, разам са стогнам блізкай пушчы ён будзіць маё сэрца.
Нібы пажарышча, месяц вырываецца з-пад хмар. І абраз, выадаваны ў маёй душы з маленства, устае ва ўсёй красе сваёй. Як хмель мядовы, ён ап'яняе мае думкі.
На палатне маляра я бачыў яго ўсмешку. На белым камені я бачыў яго дзіўна прыгожую постаць. Ён гаварыў мне аб шчасці са струн ліры…
Расце мой смутак, нібы вогнішча рыбакоў ля рэчкі, і душа мая рвецца да малітвы. Яна кажа малітву без слоў. Гэтую малітву кажуць і бярозкі пад ветрам паўночным, і краскі ў расіцы бліскучай, і рэчка між сценамі шопатнага сітніку, і ўвесь Божы свет пад шатамі летняй ночы…

1920

Падобныя старонкі

  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці
  • змітрок-бядуля
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-надыходзяць-змрокі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki