~~META: title = Змітрок Бядуля — Надыходзяць змрокі &keywords = Бядуля, зммрокі &abstract = Чытаць лірычныя мініяцюры і абразкі Змітрака Бядулі. Надыходзяць змрокі &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Надыходзяць змрокі ====== Надыходзяць змрокі. Зарніца над горкай памірае. Цені атуляюць увесь абшар. Над млынам і возерам падымаецца густы туман. Робіцца ціха ў ваколіцы. Нямее ўся замелька, як бы прыслухоўваецца да няясных ззыкаў ночы.\\ Надыходзяць змрокі. Разам з імі падымаецца і расце мой смутак. Разам з таемнымі зыкамі ночы, разам са стогнам блізкай пушчы ён будзіць маё сэрца.\\ Нібы пажарышча, месяц вырываецца з-пад хмар. І абраз, выадаваны ў маёй душы з маленства, устае ва ўсёй красе сваёй. Як хмель мядовы, ён ап'яняе мае думкі.\\ На палатне маляра я бачыў яго ўсмешку. На белым камені я бачыў яго дзіўна прыгожую постаць. Ён гаварыў мне аб шчасці са струн ліры…\\ Расце мой смутак, нібы вогнішча рыбакоў ля рэчкі, і душа мая рвецца да малітвы. Яна кажа малітву без слоў. Гэтую малітву кажуць і бярозкі пад ветрам паўночным, і краскі ў расіцы бліскучай, і рэчка між сценамі шопатнага сітніку, і ўвесь Божы свет пад шатамі летняй ночы…\\ \\ 1920 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці]] * [[постаці/змітрок-бядуля]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі]]