~~META: title = Змітрок Бядуля — Мой скарб &keywords = скарб &abstract = Чытаць верш Змітрака Бядулі "Мой скарб" &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Мой скарб ====== Мой скарб мацней жыцця і смерці,\\ Бяссмертны ён у смертным сэрцы.\\ \\ Мой скарб блішчыць – мой скарб багаты,\\ Даступны ўсім – ён не закляты.\\ \\ Мой скарб – ад зор, мой скарб – ад неба,\\ Мой скарб – ад гор, мой скарб – ад глебы.\\ \\ У глыбі вод, у шэптах бору,\\ У шоўку траў, у птушках хоры.\\ \\ У серабры вільготных росаў,\\ У харастве дзявочых косаў,\\ \\ У марах-снах, у тайных муках,\\ У гусляроў на струнных гуках. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці]] * [[постаці/змітрок-бядуля]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі]]