Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-ля-вапеннай-гары

Гэта старая версія дакумента!


Змітрок Бядуля — Ля вапеннай гары

У дзікія горы пайду я, дзе гаротнікі ўвесь доўгі гарачы дзень без аддухі вапну капаюць…
Шпарка рухаюцца іх чорныя мазолістыя рукі. Не выпростваючы спіны свае на колькі гадзін, яны рыдлёўкамі падкідаюць цяжкое каменне, нібы пярынкі…
Простыя вельмі людзі яны: вераць нават у нячыстую сілу ды, шчыра молячыся, незвычайнага цуда чакаюць… Адзін лахматы сівы вапеннік жудасныя казкі баіць перад сном, ажно палохаецца грамада ўся і туліцца бліжэй адзін к аднаму…
Добрыя людзі яны! Апошні кавалак хлеба аддаюць жабраку на дарозе…
Іду я да іх шэрай гадзінай, калі ля вялікай печы ў яме, дзе вапна паліцца, сядзіць дачка сівога вапельніка і гатуе вячэру. Цямней робіцца навокал, сумней становіцца расцяроб, ахоплены цёмнымі ценямі…
……………………………………………………………………………………………………………
Чаму я палюбіў гэтую вясковую дзяўчыну? А яна, — нібы тая бярозка сярод поля, — як тая крынічка пад узгоркам, чыста яе сэрца… Быццам лічаныя, з'яўляюцца зоркі… падобныя да вачэй дзяўчыны…

Падобныя старонкі

  • змітрок-бядуля
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-ля-вапеннай-гары.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki