Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-кволыя-кветкі

Гэта старая версія дакумента!


Змітрок Бядуля — Кволыя кветкі

Кволыя кветкі вясны маёй завялі без пары, і душу маю атуліў халодны туман тугі. Пажарышча майго сэрца знікла, як вядзьмарскі балотны агонь. Белым лебедзем унясліся мае мары, і я перстаў верыць у лепшае жыццё.
Хтосьці пяяў пад маім акном сумную песню глыбокай мінуўшчыны. Нібы птушка за птушкай, нібы зорка за зоркай, лунала мелодыя, і я не мог заснуць. Зажадаў я, каб песня сціхла, каб яна не будзіла мае сэрца, каб яна не гаварыла аб нечым лепшым і святлейшым, каб не выклікала ўспамінаў.
Перарвалася песня. Зыкі яе шчэзлі, нібы човен рыбака ў далечы рэчкі. Рабіна шаптала за вакном, галінамі сваімі ў шыбіны б'ючы. Потым ветрык сціх, і настала цішыня. І я ўсё роўна не мог заснуць. Зажадаў я зноў песню паслухаць, зажадаў я зноў лунаць душой над яе мядовымі хвалямі ў поўначы, але яна не паўтаралася. Песня змоўкла. І толькі тады, як яна змоўкла, я зразумеў яе сілу…

1920

Падобныя старонкі

  • японская-ружа
  • колер-кветак
  • водар-дзядоўніку
  • дзіўныя-кветкі
  • васількі
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-кволыя-кветкі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki