~~META: title = Змітрок Бядуля — Кветка &keywords = Бядуля, кветка &abstract = Чытаць лірычныя абразкі і мініяцюры Змітрака Бядулі. Абразок "Кветка" &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Кветка ====== Апусцілася вясна на зямельку, сонейка падагрэла грудзі зямельчыны, і за выганам на мяжы кветка радзілася. Ноччу чыстая раса купала яе ды няньчыла; з блізкай вярбы салоўка ёй алелуя пяяў; удзень праменні сонейка фарбавалі яе ды грэлі. Зрабілася кветка нейкай дзіўнай цацачкай сваімі разнаколернымі ляпёсткамі.\\ Нагнаўся араты быкамі сваімі, затуманіў люльку сваю і зараз бруднымі атопкамі гыц на кволую кветку, на дзіцянё блакітнага неба…\\ І быццам не было яе на мяжы ля выгана…\\ …………………………………………………………………………………………………………….\\ Чалавеча ! На манер песні здатнее мне гаварыць з табою. Ці дагадаўся ты, што гэта толькі малюнак паўночных думак тваіх?.. сон душы тваёй?.. калі твая душа пасля гуку мінуўшага дня заплавала ў хвалях яснага супакою, калі зажадала яна нешта таемнага, незвычайнага, і, быццам кветка, быццам голуб белы, над ёй святочнасць запанавала, ты зямной бруднай карыснасцю сваёй затаптаў, знішчыў тыя кволыя расліны неба, і быццам не радзілася кветка ў душы тваёй…\\ ………………………………………………………………………………………………………………\\ Чалавеча ! Шкада мне цябе… ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-і-краскі]] * [[творы/міхась-зарэцкі/міхась-зарэцкі-кветка-пажоўклая]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-верас]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-дзяўчынка-і-кветкі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гарлачык]]