~~META: title = Змітрок Бядуля — Калыханка &keywords = зрабі, янка, яначка, гусачок, певунок, пайшоў, схадзі, жвавы &abstract = Чытаць "Калыханку" Змітрака Бядулі &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Калыханка ====== Кукарэку, певунок!\\ Пашый Янку кажушок,\\ Шапачку бабровую,\\ Боцікі казловыя.\\ \\ – Я пашыю, я зраблю,\\ Бо я хлопчыка люблю.\\ \\ Мяў-мяў, рабенькі каток!\\ Схадзі, коцік, на таржок,\\ Купіш абараначкаў,\\ Будзе есці Яначка.\\ \\ І пайшоў ён, і купіў,\\ І малога накарміў.\\ \\ Му-му, трацячок-бычок!\\ Ты да пчол схадзі ў садок.\\ Ад пчалінай мамачкі\\ Нясі мёду Яначку.\\ \\ І пайшоў у сад бычок,\\ І мядку прынёс збанок.\\ \\ Го-го, жвавы гусачок!\\ Зрабі Янку ветрачок\\ З тваіх пер’яў точаных,\\ Сонцам пазалочаных.\\ \\ І зрабіў сваяк-гусак\\ З пер’яў хлопчыку вятрак.\\ \\ Піск-піск, мышка-мышанё!\\ Збегай зараз на гумно,\\ Зрабі Янку граечку,\\ З стружак балалаечку.\\ \\ – Балалаек зраблю пяць,\\ Будзе Яначка іграць.\\ \\ Ты, сыночку мой, засні.\\ А-ля-лю-лі, а-лю-лі.\\ Пад тваёй калыскаю\\ Котка дрэмле з мышкаю.\\ \\ Спяць браток і певунок,\\ Спіць і жвавы гусачок.\\ \\ Вось ідзе ён, вось і ён –\\ У кашульцы белай сон.\\ Казкі-байкі баюцца,\\ Вочанькі зліпаюцца.\\ \\ Не шуміце... ну, ну, ну!\\ Хлопчык Яначка заснуў... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка]] * [[ibdc.ped>калыханка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-калыханка]] * [[слоўнік/калыханка]]