~~META: title = Змітрок Бядуля — Зямля &keywords = зямлі, зямля, чалавек, жыве, маці, мяняюцца &abstract = Чытаць абразок Змітрака Бядулі "Зямля". Адказы на пытанні &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Зямля ====== Зямля...\\ Вялікі, бязмерны абшар зямлі адкрываецца воку майму.\\ Я падымаюся вышэй і вышэй на нейкіх крылах, з дзівам разглядаю велізарнае ўладарства зямлі...\\ Як у казцы, нясуцца перада мной шыры гэтай зямлі...\\ Як у казцы, нясуцца перада мной поры года: святая зялёная вясна, гарачае залатое лета, сытная багатая восень, бліскучая здаровая зіма...\\ I мяняюцца фарбы, і мяняюцца віды...\\ Усё жыве, усё рухаецца... шуміць...\\ Зямля! Маці наша! Чуецца заўсёды і ўсюды тваё цёплае, жыватворнае дыханне, каторае мёдам па жылах разліваецца...\\ Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек...\\ Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас ізноў прымаеш...\\ I хто каранямі сваімі глыбей у зямлю стараецца ўлезці, у таго галава чуць не да самага сонейка даходзіць, у таго шчасце ракой-морам расшыраецца...\\ \\ \\ **Адказы на пытанні:**\\ \\ 1. Аўтар апісвае зямлю з вялікім пачуццём любові, захаплення, замілавання, вельмі лірычная, паэтычна, узнёсла, прыгожа.\\ 2. Зямля – маці наша, бо «Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек... Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас ізноў прымаеш...». Аўтар падкрэслівае, што ўсё чалавечае жыццё непарыўна звязана з зямлёй. Не будзе зямлі, не будзе чалавека.\\ 3. Пісьменнік характарызуе поры года наступнымі эпітэтамі: святая зялёная вясна, гарачае залатое лета, сытная багатая восень, бліскучая здаровая зіма.\\ 4. Той чалавек, хто моцна стаіць на зямлі, хто паважае яе і шануе, хто не забывае сваіх продкаў, хто ашчадна карыстаецца яе дарамі, той, хто жыве ў гармоніі са светам і прыродай, той адчувае сапраўдную радасць жыцця, шчасце, сонечнае цяпло, сапраўдную еднасць з зямлёй. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзелаў-за-стал]] * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-вечарамі]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-падгляд-]]