Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-замчышча

Гэта старая версія дакумента!


Змітрок Бядуля — Замчышча

Зажадалася людзям жыць вальгатней — і давай будаваць высокае замчышча. Чым глыбей капалі зямлю навокал, тым вышэй расло замчышча.
Яно горда падымалася ўверх, усё вышэй і вышэй, нібы хацела надзець сонца на сябе, як карону.
І людзі зверху пачалі кідаць уніз каменні. Прымушаны былі людзі ўнізе жыць у тых глыбокіх ямінах, што самі выкапалі: яны самі адышлі ад сонца да цемры.
Так ішло пакаленне за пакаленнем. Людзі думалі, што гэтак трэба жыць. А калі маладыя хацелі часам лезці наверх, дык старыя пужалі іх — не лезці на пэўную смерць.
А людзі перасталі баяцца смерці і пачалі карабкацца з процьмы. Сыпаліся на іх з вышкі замчышча каменні, каторыя забівалі сотні людзей.
На касцях братоў сваіх людзі падымаліся з процьмы і ўгледзелі кавалачак неба і тады толькі даведаліся аб тым, як у іх цёмна…
Пры гэтым замчышча рабілася ўсё ніжэй, бо зрываліся з яго каменні, каб забіваць людзей.
Ішло змаганне за сонца, за шчасце. Шмат лілося крыві.
Ці пабачаць людзі сонца? Ц дойдуць яны да вышыні шчасця?

1920

Падобныя старонкі

  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі
  • змітрок-бядуля
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-замчышча.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki