~~META: title = Змітрок Бядуля — Думкі апоўначы – кветкі расістыя... &keywords = думкі &abstract = Чытаць верш Змітрака Бядулі "Думкі апоўначы – кветкі расістыя..." &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Думкі апоўначы – кветкі расістыя... ====== Думкі апоўначы – кветкі расістыя –\\ Сэрца смяротнага спевы вячыстыя,\\ \\ Птушкамі ціхімі ймчаліся ў выраі,\\ Ў неба халоднае біліся крыллямі.\\ \\ Пчолкі маўклівыя – зоранькі пільныя\\ Іх сустракалі там цішай магільнаю.\\ \\ Месяц палохаў іх сном-таямніцаю,\\ Путаў іх, блутаў іх срэбнай расіцаю.\\ \\ Хмаркі кудзельныя, лёгкія, зграбныя\\ Цьмой-павуцінаю клікалі-вабілі.\\ \\ Далі трывожылі сінімі дахамі,\\ Хвойнымі процьмамі, шызымі страхамі.\\ \\ Думкі апоўначы – ягадкі спелыя –\\ З неба вярнуліся асірацелыя.\\ \\ Думкі, да месяца не ўзнімайцеся.\\ Лепш вы зямеліцы блізкай трымайцеся. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты]] * [[постаці/змітрок-бядуля]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі]]