~~META: title = Змітрок Бядуля — Дудачка &keywords = дудачка &abstract = Чытаць верш для дзяцей "Дудачка" Змітрака Бядулі &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Дудачка ====== Баю, баю баечку,\\ Граю, граю граечку.\\ \\ Я пайшоў далінаю,\\ Вузкаю сцяжынаю.\\ \\ Там над самай рэчкаю,\\ Ёсць кусты з парэчкамі.\\ \\ Пад высокай кручаю –\\ Крапіва пякучая.\\ \\ Ёсць лазіна стройная,\\ Гладкая і роўная.\\ \\ Выразаў я дудачку,\\ Дудачку-пагудачку.\\ \\ Засвістаў я птушкаю,\\ Птушкаю-пяюшкаю.\\ \\ Заіграў я граечку,\\ Траля-траляляечку.\\ \\ Рэхі пакаціліся –\\ Жаўранкі здзівіліся.\\ \\ Камары зляцеліся –\\ Ім свістаць хацелася.\\ \\ Пчолкі пазбіраліся –\\ Ім свістаць жадалася.\\ \\ Г'ускі тпрывалюхалі,\\ Дудачку паслухалі.\\ \\ – Дай нам, дай нам дудачку,\\ Дудачку-пагудачку.\\ \\ – Дай нам, дай свісцёлачку\\ Пасвістаць пад ёлачкай.\\ \\ Граю, граю граечку,\\ Траля-траляляечку. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-цудоўная-дудка]] * [[ibdc.ped>дудка-беларуская]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-дудка]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-мая-дудка]]