~~META: title = Змітрок Бядуля — Дзень добры! &keywords = зоркі, зара, зарніца &abstract = Чытаць верш Змітрака Бядулі "Дзень добры!" &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Дзень добры! ====== Над сажалкай сіняй зара начавала,\\ Было там і зорак нямала.\\ \\ У сажалку зоркі праменні кідалі,\\ Свяціліся блізі і далі.\\ \\ I грала зара сваім крыллем агнёвым,\\ Адсвеццем на лісцях дубовых.\\ \\ – Няма нада мною, – сказала зарніца, –\\ Святлейшай на свеце сястрыцы.\\ \\ – Няма тут над намі, – сказалі і зоркі, –\\ Ярчэйшай палянкі, узгорка.\\ \\ Спяваў у арэшніку шэры салоўка,\\ Хваліў іх і спрытна і лоўка.\\ \\ Тут ветрык прачнуўся на яснае ранне,\\ Пачаў між лістоў сваё гранне.\\ \\ I сонца з-за гаю зірнула харобра:\\ – Дзень добры! дзень добры! дзень добры!\\ \\ I зоркі патухлі, патухла зарніца,\\ I змоўк салавей на галінцы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці]] * [[постаці/змітрок-бядуля]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты]]