~~META: title = Змітрок Бядуля — Гаспадарка &keywords = мядзведзь, лісічка, каток &abstract = Чытаць верш "Гаспадарка" Змітрака Бядулі &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Гаспадарка ====== У куце сядзіць мядзведзь,\\ Хустку вышывае,\\ А лісічка невялічка\\ Хатку прыбірае.\\ \\ А каток пячэ аладікі,\\ Маслам залівае,\\ На тапчане мышанятка\\ Есці памагае.\\ \\ А сабачка ўе вяроўкі –\\ Пугу для хлапчыны\\ Дзяцел-бондар на начоўкі\\ Длубае асіну.\\ \\ Казёл лапці папраўляе,\\ Скуратом мацуе,\\ На акенцы павучочак\\ Кросенкі рыхтуе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-экзамены]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-звяры-нашых-лясоў]] * [[ibdc.ped>помнікі-жывёлам]] * [[ibdc.ped>на-паляне]] * [[ibdc.ped>выдрын-гасцінец]]