Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-вясной

Гэта старая версія дакумента!


Змітрок Бядуля — Вясной

Грэе сонца, свеціць сонца,
Пахнуць кветкі і трава.
Радасць, радасць, гул бясконца,
Скачуць жабы – ква-ква-ква!

Птушкі-грайкі вядуць гулі
На бярозавым суку.
Кліча ў поле птах-зязюля,
Кліча зычна – ку-ку ку!

Шэпчуць дрэвы. Грае рэчка.
Квокчуць куры на дварэ.
Скок і скок на луг авечка.
Брыкне, мэкне – мэ-мэ-мэ!

Матылёчак, як вясёлка,
Мігаціць пад гул і шум,
Над мядочкам звоніць пчолка,
Баіць байкі – зум-зум-зум!

Як жывыя – гай, шнурочкі.
Грае, ззяе ўся зямля.
А хлапчына на лужочку
У свісцёлку – тра-ля-ля!

Падобныя старонкі

  • абуджэнне-3649
  • якуб-колас/якуб-колас-вясна
  • сустрэча-вясны
  • гуканне-вясны
  • прыход-вясны
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-вясной.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki