~~META: title = Змітрок Бядуля — Вясной &keywords = сонца &abstract = Чытаць верш "Вясной" Змітрака Бядулі &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Вясной ====== Грэе сонца, свеціць сонца,\\ Пахнуць кветкі і трава.\\ Радасць, радасць, гул бясконца,\\ Скачуць жабы – ква-ква-ква!\\ \\ Птушкі-грайкі вядуць гулі\\ На бярозавым суку.\\ Кліча ў поле птах-зязюля,\\ Кліча зычна – ку-ку ку!\\ \\ Шэпчуць дрэвы. Грае рэчка.\\ Квокчуць куры на дварэ.\\ Скок і скок на луг авечка.\\ Брыкне, мэкне – мэ-мэ-мэ!\\ \\ Матылёчак, як вясёлка,\\ Мігаціць пад гул і шум,\\ Над мядочкам звоніць пчолка,\\ Баіць байкі – зум-зум-зум!\\ \\ Як жывыя – гай, шнурочкі.\\ Грае, ззяе ўся зямля.\\ А хлапчына на лужочку\\ У свісцёлку – тра-ля-ля! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>абуджэнне-3649]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-вясна]] * [[ibdc.ped>сустрэча-вясны]] * [[ibdc.ped>гуканне-вясны]] * [[ibdc.ped>прыход-вясны]]