творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-вясной-2100
Гэта старая версія дакумента!
Змітрок Бядуля — Вясной
То не снег – то чаромха цвіце:
Падарунак вясны-дабрадзейкі,
То не снег – то бярозка расце,
То не снег – матылёчкаў сямейка.
То не шоўк – гэта рунь пад гарой,
То вясны маладой арнаменты,
То не скарб дарагі над зямлёй –
То праменняў блішчаць дыяменты.
То не водгукі струн залатых, –
То жаўронак чаруе ратаяў;
Ён у спевах вясновых у тых
Хараство ніў-палёў усхваляе.
Падобныя старонкі
- гуканне-вясны
- сустрэча-вясны
- абуджэнне-3649
- прыход-вясны
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-вясной-2100.1755963731.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin