Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-вясной-2100

Гэта старая версія дакумента!


Змітрок Бядуля — Вясной

То не снег – то чаромха цвіце:
Падарунак вясны-дабрадзейкі,
То не снег – то бярозка расце,
То не снег – матылёчкаў сямейка.

То не шоўк – гэта рунь пад гарой,
То вясны маладой арнаменты,
То не скарб дарагі над зямлёй –
То праменняў блішчаць дыяменты.

То не водгукі струн залатых, –
То жаўронак чаруе ратаяў;
Ён у спевах вясновых у тых
Хараство ніў-палёў усхваляе.

Падобныя старонкі

  • гуканне-вясны
  • сустрэча-вясны
  • якуб-колас/якуб-колас-вясна
  • абуджэнне-3649
  • прыход-вясны
творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-вясной-2100.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki