~~META: title = Верш Змітрака Бядулі "Вясной (То не снег – то чаромха цвіце...)" &keywords = снег &abstract = Верш Змітрака Бядулі "Вясной (То не снег – то чаромха цвіце...)" &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Вясной ====== То не снег – то чаромха цвіце:\\ Падарунак вясны-дабрадзейкі,\\ То не снег – то бярозка расце,\\ То не снег – матылёчкаў сямейка.\\ \\ То не шоўк – гэта рунь пад гарой,\\ То вясны маладой арнаменты,\\ То не скарб дарагі над зямлёй –\\ То праменняў блішчаць дыяменты.\\ \\ То не водгукі струн залатых, –\\ То жаўронак чаруе ратаяў;\\ Ён у спевах вясновых у тых\\ Хараство ніў-палёў усхваляе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>гуканне-вясны]] * [[ibdc.ped>сустрэча-вясны]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-вясна]] * [[ibdc.ped>абуджэнне-3649]] * [[ibdc.ped>прыход-вясны]]