~~META: title = Змітрок Бядуля — Абразкі і лірычныя мініяцюры &keywords = Бядуля, абразок &abstract = Аналіз абразкоў і лірычных мініяцюр Змітрака Бядулі &iftrue = nan ~~ ====== Змітрок Бядуля — Абразкі і лірычныя мініяцюры ====== [[слоўнік/абразок|Абразкі]] і лірычныя [[слоўнік/мініяцюра|мініяцюры]] [[постаці/змітрок-бядуля|Змітрака Бядулі]] нясуць у сабе матывы пакутлівага шукання прыгажосці пры адмаўленні сацыяльнага гора, неўладкаванасці жыцця чалавека на зямлі.\\ \\ Абразок-імпрэсія [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-плач-пралескаў|«Плач пралескаў»]] пакідае вялікае ўражанне вобразнасцю, якая дасягаецца праз мноства дакладных і каларытных штрыхоў і дэталей у апісанні малюнка прыгожых вясенніх першацветаў, эмацыянальна і псіхалагічна напоўненых вобразаў кветак і дзяўчыны, [[слоўнік/метафара|метафар]], [[слоўнік/параўнанне|параўнанняў]] і [[слоўнік/эпітэт|эпітэтаў]].\\ У творы пераважае сумна-лірычны настрой, які ствараюць вобразы-матывы «плачу пралескаў» і роспачы дзяўчыны, якая разумее, што яе аддадуць замуж за нялюбага, чым яна і пагубіць сваю маладосць, а таксама паўтарэнні («плакалі пралескі, плакалі пралескі»), эпітэты «кволых, далікатных пялёстках »). Нават спеў жаўранка не можа зняць засмучанасць апавядальніка аб тым, што такія прыгожыя кветачкі хутка адцвітуць. Іх нябесна-чысты колер аўтар параўноўвае з слёзкамі, што перш за ўсё асацыіруецца з плачам. Гэтае мімалётнае хараство прыроды хвалюе эмацыянальную душу чалавека (дзяўчына ўбачыла плач пралескаў, ды і сама заплакала). [[слоўнік/сродкі-мастацкія|Мастацкія сродкі]] робяць твор жывым і непаўторным. Чалавеку, лічыць аўтар, трэба заўважаць прыгажосць вакол сябе і даражыць кожным імгненнем хараства, любіць жыццё і радавацца яму.\\ «Весяліся разам з кветкамі канюшыны, завадзі песні з крынічкай, і шчасліў будзеш», — пісаў Бядуля ў абразку «У заварожаных казках».\\ \\ У абразку [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты|«Нібы рупны араты...»]] перадаецца роздум і стан чалавека, які пасля бяссоннай ночы выйшаў досвіткам за вёску на дзядзінец. Герой-апавядальнік хоча сустрэць сонейка, дачакацца яго ўсходу і цеплыні. Таму на душы ў яго радасна, ён шле сонейку «шчырую малітву». Стан сваёй душы ён параўноўвае з аратым, які таксама так рана («яшчэ як сам бог спіць») ідзе ў поле працаваць.\\ У апісанні наваколля пераважаюць белы і чырвоны колеры. Прыгожы малюнак раніцы ўтвараецца з дапамогай эпітэтаў, параўнанняў, метафар: пад белым морам туману, бярэзнік ахоплен чырвоным морам усходняй зарніцы; нібы рупны араты, дрыжыць густы хвойнік. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/змітрок-бядуля]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-маці]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-на-каляды-к-сыну]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-нібы-рупны-араты]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-велікодныя-яйкі]]