Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-хударлявай-дзяўчынкай-бяляв

Гэта старая версія дакумента!


Еўдакія Лось — Хударлявай дзяўчынкай бяляваю...

Хударлявай дзяўчынкай бяляваю
Я расла у глухім мястэчку,
Дзе спяваліся песні слаўныя,
Дзе схіляліся вербы над рэчкай.

Я любіла матулю строгую,
I нястрогага бацьку з вусамі,
I ў палоскі сукенку новую,
Што куплялі ў раённай краме…

I на санках было мне хораша,
I на шыі ў асілка-брата;
Мне здавалася светлым хорамам
З сукаватых бярвенняў хата…

Не лічылася з гэтым вайна,
Як завыла над краем яна…
Падпаліла з бярвенняў хату,
Пахавала ў акопе брата…

I якой толькі ў свеце бяды
Не спазнала я ў тыя гады!..

Што такое бяздом’е сцюжнае,
Што такое бяссонне мужнае,
Што такое, як есці хочацца,
Што такое, як раны сочацца…

I хоць вырасла ўсё ж бялявай,
Не скалечанай, хударлявай, –
Я жадаю, каб век дзіцячы
Размінаўся з бядою, з плачам.

1957

Падобныя старонкі

  • еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-хударлявай-дзяўчынкай-бяляв.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki