~~META: title = Еўдакія Лось — Хударлявай дзяўчынкай бяляваю... &keywords = такое, вайна, хата &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "Хударлявай дзяўчынкай бяляваю..." &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Хударлявай дзяўчынкай бяляваю... ====== Хударлявай дзяўчынкай бяляваю\\ Я расла у глухім мястэчку,\\ Дзе спяваліся песні слаўныя,\\ Дзе схіляліся вербы над рэчкай.\\ \\ Я любіла матулю строгую,\\ I нястрогага бацьку з вусамі,\\ I ў палоскі сукенку новую,\\ Што куплялі ў раённай краме...\\ \\ I на санках было мне хораша,\\ I на шыі ў асілка-брата;\\ Мне здавалася светлым хорамам\\ З сукаватых бярвенняў хата...\\ \\ Не лічылася з гэтым вайна,\\ Як завыла над краем яна...\\ Падпаліла з бярвенняў хату,\\ Пахавала ў акопе брата...\\ \\ I якой толькі ў свеце бяды\\ Не спазнала я ў тыя гады!..\\ \\ Што такое бяздом’е сцюжнае,\\ Што такое бяссонне мужнае,\\ Што такое, як есці хочацца,\\ Што такое, як раны сочацца...\\ \\ I хоць вырасла ўсё ж бялявай,\\ Не скалечанай, хударлявай, –\\ Я жадаю, каб век дзіцячы\\ Размінаўся з бядою, з плачам.\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]]