~~META: title = Еўдакія Лось — Уцякач &keywords = быстраход &abstract = Чытаць верш "Уцякач" Еўдакіі Лось &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Уцякач ====== Жэня ў жмені\\ з агарода\\ ў дом прынесла\\ быстрахода.\\ Быстраход\\ надзвычай колкі,\\ не звярок – адны іголкі!\\ Жэня –\\ ў сенцы,\\ да збанка:\\ трэба ж госцю малака!\\ А калі вярнулася,\\ проста-ткі жахнулася:\\ дзе падзеўся быстраход?\\ Шуснуў ён у агарод! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-роднай-мове]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]]