~~META: title = Еўдакія Лось — Успамін аб лепельскай дарозе &keywords = ішлі &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "Успамін аб лепельскай дарозе" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Успамін аб лепельскай дарозе ====== Зімой сляпіла завіруха,\\ улетку ногі сек жарсцвяк.\\ Ішлі імжой, ішлі, як суха,\\ калі пад’еўшы, калі – так...\\ Ішлі натхнёныя дзяўчынкі\\ дарогай ранішняй зары.\\ Вятры трапалі іх хусцінкі,\\ туліў ад веі бор стары.\\ Яны вясёла гаманілі\\ на першых вёрстах дваццаці,\\ хаця нічога не ўлучылі\\ і не спазналі у жыцці.\\ Апроч бяды, вайны гарачай,\\ што іх, як кветкі, апякла.\\ Дарожанька, пасля бядачай,\\ у міры – першаю была.\\ Вяла да кніжчынага свята,\\ таму й сама была святой, –\\ хоць падбіваліся дзяўчаты\\ дзесь на вярсце саракавой...\\ Цяпер па ёй не ездзяць многа,\\ бо лічыцца, што лішні круг.\\ З Ушач да Лепеля дарога\\ даўно раўнейшая, мой друг.\\ Імчыш ты ў свет на шпаркіх колах\\ асфальтаванаю шашой!\\ А я усё іду, наўкола,\\ са спадарожніцай-сястрой...\\ \\ 1970\\ \\ Крыніца: Лось Е. І каласуе даўгалецце: Вершы / Уклад. М. Я. Ярашэвіч, М. Я. Клімовіч. – Мн.: Маст. літ., 1998. – 367 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]]