творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-трыялет
Гэта старая версія дакумента!
Еўдакія Лось — Трыялет
Чакаю я твайго ліста –
Прыносяць ліст не твой, другога…
Няма запалу маладога:
Чакаю я твайго ліста!
Зірну на лістаносца строга,
Спытаю, а ці ўсе дастаў…
Чакаю я твайго ліста –
Прыносяць ліст не твой, другога.
1957
Падобныя старонкі
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
- рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна
- данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-
- трыялет
- алесь-салавей/алесь-салавей-трыялет-ты-мне-за-ўсё-найд
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1