творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-санет
Гэта старая версія дакумента!
Еўдакія Лось — Санет
Нашто ты мне, калі я не люблю
Цябе душою, думкай, летуценнем,
Калі між соцень гукаў, іх адценняў
Твой голас сэрцам чулым не лаўлю?
Нашто ты мне, калі я не раблю,
Каб ты ў жыцці не ведаў гора ценю,
Каб давяраўся чыстаму сумленню,
З якім ступіў на гэтую зямлю?
А ты хоць раз падумаў, мой адзіны,
Што часу непаўторныя гадзіны
Бяздумна і дарэмна траціш ты?
Згадай і, можа быць, тады адчуеш,
Што ты цвіцеш чарнобылем пустым,
А сэрца, што жыве табой, не чуеш…
1957
Падобныя старонкі
- вянок-санетаў
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
- санет
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-санет.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1