~~META: title = Еўдакія Лось — Санет &keywords = люблю &abstract = Чытаць Санет Еўдакіі Лось &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Санет ====== Нашто ты мне, калі я не люблю\\ Цябе душою, думкай, летуценнем,\\ Калі між соцень гукаў, іх адценняў\\ Твой голас сэрцам чулым не лаўлю?\\ \\ Нашто ты мне, калі я не раблю,\\ Каб ты ў жыцці не ведаў гора ценю,\\ Каб давяраўся чыстаму сумленню,\\ З якім ступіў на гэтую зямлю?\\ \\ А ты хоць раз падумаў, мой адзіны,\\ Што часу непаўторныя гадзіны\\ Бяздумна і дарэмна траціш ты?\\ \\ Згадай і, можа быць, тады адчуеш,\\ Што ты цвіцеш чарнобылем пустым,\\ А сэрца, што жыве табой, не чуеш...\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/санет]]