~~META: title = Еўдакія Лось — Сакавік &keywords = сакавіку, абудзіўся &abstract = Чытаць верш "Сакавік" Еўдакіі Лось &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Сакавік ====== Абуджаюцца зямныя сокі,\\ Бродзяць хмелем п’яным, маладым.\\ На палях з праталін чарнавокіх\\ Ўецца туманоў бялявы дым.\\ \\ Набіраюць сілу-моц рачулкі,\\ Каб пабегчы хутка як адна.\\ На палеткі, бальшакі, ў завулкі\\ Маладая сочыцца вясна...\\ \\ Забывае дома рукавіцы\\ Муляр, на будоўлю ідучы...\\ Хутка загарацца бліскавіцы\\ I дажджы зашэпчуць уначы.\\ \\ Хутка над зялёнаю прысадай\\ Прагучыць зязюльчына «ку-ку!».\\ Абудзіўся свет.\\ Я вельмі рада,\\ Што радзілася ў сакавіку!\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-са-святам]] * [[ibdc.ped>сакавіцкае-пісьмо]] * [[творы/клаўдзія-каліна/клаўдзія-каліна-сакавік-і-яго-сёстры]]