~~META: title = Еўдакія Лось — Роднай мове &keywords = санет, роднай, мова &abstract = Чытаць санет "Роднай мове" Еўдакіі Лось &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Роднай мове ====== Табе складаю шчыры свой санет,\\ Прапрадзедаў маіх жывая мова, –\\ Майго народа першая аснова,\\ Душы яго шырокі, чысты свет!\\ \\ Калі і я ў табе пакіну след,\\ Хай не на ўсю ступню, хай напалову, –\\ Твая заслуга, казачнае слова.\\ Адзнака новых радасных прыкмет!\\ \\ Да глыбіні душы мяне хвалюе,\\ Як пазнаю цябе і прагна п’ю я,\\ Нібы вады з крыніцы мне далі.\\ \\ I крочу, маладая, з асалодай\\ Па гэтай любай, сонечнай зямлі,\\ Дзе роднай мовай дадзена валодаць!\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/санет]]