~~META: title = Еўдакія Лось — Ні тумановых занавесак... &keywords = пралесак, снегу &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "Ні тумановых занавесак..." &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Ні тумановых занавесак... ====== Ні тумановых занавесак,\\ ні перашкодных раўчукоў...\\ Наведаюся да пралесак,\\ да сонных дзядзечак-смарчкоў!\\ Да цётак-елак на палянах,\\ да палахлівенькіх асін,\\ да ядлаўцоў, ад дыму п'яных,\\ і стройных мачтавых лясін.\\ Яны мяне заўжды чакалі\\ і абдымалі, як сваю.\\ На што я жалюся, пыталі,\\ пра што я, слухалі, пяю...\\ А я не жалюся, сябрына\\ мая купчастая ў бары!\\ Імчыць жыцця майго машына,\\ аж сонца цешыцца ўгары.\\ Што тая з ветру пацяруха,\\ што тыя купіны-карчы,\\ калі супроць іх – сіла духа,\\ непераможная, лічы!\\ Пралеска, ты пра гэта знаеш,\\ і да цябе знарок іду:\\ ты, кволая, перамагаеш\\ навалы снегу і ільду.\\ \\ 1972 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]]