~~META: title = Еўдакія Лось — На магіле брата &keywords = мамы, жыцці, Беларуссю &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "На магіле брата" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — На магіле брата ====== //Тады, сястрычка, успамяні\\ Усіх, хто з бою не вярнуўся,\\ Каб намі высненыя дні\\ Зноў паплылі над Беларуссю.\\ // //В. Таўлай// \\ Я да цябе прыйшла здалёк...\\ Ты рады, брат мой? Я таксама.\\ Сюды, ў далёкі гарадок,\\ Нясу вітанне я ад мамы.\\ \\ Матулю родную прабач:\\ Старая ўжо, самой не проста\\ Пад колаў стук, пад свой жа плач\\ Адлічваць шляху сотні вёрстаў.\\ \\ Ты ў бронзе той жа, што ў жыцці:\\ Высокі, зграбны, твар прыгожы...\\ Як да цябе, аднак, зайсці? –\\ Твой двор абнесен агарожай...\\ \\ Не на стале – на кургане\\ Кусты буйных духмяных кветак...\\ Хто пасадзіў іх? Піянер,\\ Дзяўчына, бабка ці падлетак?\\ \\ Я слёзы выцерла, зірні:\\ Табою, брат мой, ганаруся,\\ Бо намі высненыя дні\\ Плывуць, звіняць над Беларуссю!\\ \\ 1956 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]]