~~META: title = Еўдакія Лось — Мінулагодні ліст &keywords = дожджык &abstract = Верш Еўдакіі Лось "Мінулагодні ліст" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Мінулагодні ліст ====== Завіс на тоненькай галінцы\\ Сухі, пажоўклы, нежывы...\\ А ўжо не спіцца ручаінцы\\ Пад небам цёплым, паравым.\\ \\ А ўжо, на радасць вербалозу,\\ Вясенні дожджык зашаптаў...\\ І льюцца кроплі, быццам слёзы,\\ Па твары зморшчаным ліста.\\ \\ А для галінкі дожджык чулы –\\ Чаканай свежасці прыліў:\\ Карыцу бляскам пацягнула,\\ Пупышкі лопацца пайшлі.\\ \\ Сама, як ранне, маладая,\\ Адзеўшы новыя лісты,\\ Яна, відаць, не прыгадае,\\ Што з ёй гібеў у сцюжу ты. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]]