~~META: title = Еўдакія Лось — Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі... &keywords = цяжэй, людзьмі &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі..." &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі... ====== Мне ўсё цяжэй развітвацца з людзьмі,\\ З якімі лёс хаця на дзень братае...\\ Хоць упадзі балючымі грудзьмі\\ На роўны след, што вецер замятае.\\ \\ Раней такіх пакугаў не было.\\ Ды я на іх ніколькі не сярдую:\\ Напэўна, сэрца ўмеласць набыло\\ Цаніць братэрства і любоў людскую.\\ \\ 1962 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]]