~~META: title = Еўдакія Лось — Мамін атэстат &keywords = паць, мама &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "Мамін атэстат" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Мамін атэстат ====== Сын здзівіўся нават,\\ выйшаў з-за стала:\\ мама вучаніцай\\ некалі была!..\\ \\ Мама праглядае\\ стус папер сваіх.\\ Розныя іх назвы\\ сын чытае ўслых.\\ \\ Тут білеты, кніжкі,\\ пісьмы ад сяброў.\\ Нават ордэн ззяе\\ пасярод дароў!\\ \\ Граматы у мамы,\\ падарункаў шмат.\\ На адну паперу\\ глянуў: «Атэстат»...\\ \\ Прачытаў, здзівіўся,\\ сеў ён да стала:\\ мама вучаніцай\\ некалі была?\\ \\ Аркушык пажоўклы,\\ сіняя пячаць...\\ – Малайчына, мама: пяць, пяць, пяць!.. Ды ў цябе пяцёркі\\ круглыя падрад!..\\ \\ Вось калі спатрэбіўся\\ мамін атэстат!\\ \\ 1975 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>да-маці]]