~~META: title = Еўдакія Лось — Лясная музыка &keywords = музыка, лясная &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "Лясная музыка" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Лясная музыка ====== Столькі салаўінай\\ Музыкі чуваць,\\ Што пад тую музыку\\ Можна танцаваць!\\ \\ Можна захапляцца\\ Цеплынёю рук,\\ Слухаць дарагога\\ Сэрца гулкі стук.\\ \\ I забыцца можна\\ Аб любой бядзе,\\ Аб слязе, што родзіцца\\ Невядома дзе...\\ \\ Поўная гучання,\\ Ладу, пекнаты,\\ Музыка лясная,\\ Не сціхала б ты!\\ \\ 1962 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>музыка-3642]] * [[ibdc.ped>-апасіяната]] * [[ibdc.ped>зрабі-гучней]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[ibdc.ped>музыка]]