~~META: title = Еўдакія Лось — Лепель &keywords = Лепель &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "Лепель" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Лепель ====== Зялёны Лепель, сэрцу мілы,\\ азёрнай гладзі акіян,\\ ва ўтульным садзіку – магілы\\ байцоў і слаўных партызан.\\ Жывеш ты, ліўнямі прамыты,\\ грамамі хрышчаны не раз,\\ шпакамі з даўніх дзён абжыты\\ і бэзам – быццам напаказ!\\ Жывеш, раённая сталіца,\\ сярод палёў, як працаўнік.\\ «У Леплі злеплен!» – ганарыцца\\ мой аднагодак-жартаўнік.\\ Мы з ім прыехалі на стрэчу\\ з юнацтвам, з тым, пра што пяю...\\ Тут краскі лугавыя лечаць\\ прастуду даўнюю маю.\\ Пад небам хмарным здаравею,\\ расту, як хвоя, пад дажджом,\\ пад навальніцаю – смялею,\\ зайсці гатова ў кожны дом...\\ Зялёны Лепель, як найлепей\\ гадуй сваіх ты дзіцянят.\\ Хай шчасце казачнае лепяць\\ усе харошыя падрад!\\ \\ 1966 Крыніца: Лось Е. І каласуе даўгалецце: Вершы / Уклад. М. Я. Ярашэвіч, М. Я. Клімовіч. – Мн.: Маст. літ., 1998. – 367 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]]