~~META: title = Еўдакія Лось — Зайчык-выхваляйчык &keywords = зайчык &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "Зайчык-выхваляйчык" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Зайчык-выхваляйчык ====== Зайчык бегаў па сцяне,\\ выхваляўся:\\ – Слаўна мне!\\ Я з люстэрка\\ бягу,\\ жыць без сонца\\ магу!\\ Сонца села за акном,\\ пацямнеў утульны дом.\\ Дзе ж падзеўся зайчык, дзе? Не відаць яго нідзе,\\ хоць люстэрка,\\ як і днём,\\ на сцяне\\ над дываном! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-роднай-мове]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]]