~~META: title = Еўдакія Лось — Думкі &keywords = &ndash, еўдакія, &rarr, сёння, будуць, &nbsp, \r\n&nbsp, \r\nі, спадчыну, \r\n\r\nя, \r\nа, \r\nу, \r\nто, \r\nшто, &rarr еўдакія, \r\n\r\nя сёння, &nbsp &nbsp &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "Думкі" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Думкі ====== **I**\\ //**Для будучыні**//\\ \\ ...Я людзям, што узнімуцца, як гай,\\ што сёння толькі дрэмле у насенні,\\ ім пра сваю любоў пяю з натхненнем,\\ з іх кожнаму кажу: «Не забывай!.. \\ Ты харашэй, шчаслівей за нас,\\ і спадчыну ты атрымаў запроста.\\ У ёй ані руінаў, ані ўбоства,\\ у ёй лісток ніводзін не пагас.\\ \\ Ды спадчыну узгадавалі мы –\\ умелыя, няўмелыя, сівыя...\\ За намі не слупочкі верставыя\\ ўставалі – абеліскі і дымы... \\ Зямлю сваю з шурпатай шалухі\\ мы вылупілі вам, нібы яечка...\\ Маім святлом, каштанавая свечка,\\ ты ўспыхнула ў дзень сонечнай смугі!\\ \\ Мой розум на жыццё благаславіў\\ разбуджанага лазера магугнасць...\\ Наступныя, я тая ваша сутнасць,\\ якую корань ваш на рост абвіў...»\\ \\ **II**\\ **//Там//** \\ Там не будуць разбівацца самалёты,\\ пісьмы чорныя не будуць прылятаць...\\ Там не будуць мець турэмшчыкі работы,\\ бо і вязнем хто ў жыцці захоча стаць?\\ \\ Будзе чыста, будзе вольна і бязмежна,\\ як захочаш – куды хочаш паляціш:\\ то заззяюць Кардыльеры табе снежна,\\ то атуліць флёрам бэзавым Парыж...\\ \\ Ані здзекаў, ані звады, ані здрады,\\ маеш вочы, маеш сэрца – дык любі!\\ Грудзі зоркамі абсыпяць зарапады,\\ абпраменяць вочы яханты глыбінь...\\ \\ Не пра ўтопію кажу, кажу пра існасць –\\ толькі трэба пачакаць яе, на жаль,\\ трэба вымучыць яе, бяссоннем высніць,\\ скараціць хадой нямераную даль...\\ \\ **III\\ **//**Сёння**// \\ А сёння ўсё маё: зямля, што родзіць\\ і з ранніх год па ясных сцежках водзіць.\\ А на зямлі – мой сын, а ў небе – вершы, што мне дыктуе жаваранак першы.\\ \\ А пад зямлёй усе мае скарбонкі:\\ ступаю – чую водгаласак звонкі!\\ \\ Я сёння ўстала рана на дасвецці,\\ акно раскрыла ў лісцвяное вецце.\\ \\ Я сёння рашчыню ў дзяжы рашчыну\\ і шчыра абдыму свайго мужчыну...\\ \\ Мне сёння жыць у свеце маладосці...\\ Наступнікі шчаслівыя, зайздросце!\\ \\ 1976 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]]