~~META: title = Еўдакія Лось — Дзяўчаты мінулай вайны &keywords = салдат, вайны &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "Дзяўчаты мінулай вайны" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Дзяўчаты мінулай вайны ====== Якімі толькі мянушкамі\\ Не клікалі гэтых салдат\\ З няпудранымі вяснушкамі,\\ У шынялях да пят!..\\ Крочылі полем спаленым,\\ Шляхамі страшнай вайны,\\ I плакалі на развалінах,\\ I мерзлі ў акопах яны...\\ У лужах сцюдзёных мыліся,\\ Прычэсваліся пад дажджом,\\ Па косах сваіх журыліся\\ Пад гулкі гарматны гром...\\ Паходамі, зброяй занятыя,\\ Справай ваеннай пары,\\ Былі яны проста дзяўчатамі,\\ Што там ні гавары.\\ Пужаліся свісту міны,\\ Чужых незычлівых вачэй,\\ А гінулі – як мужчыны,\\ Абняўшы зямлю ямчэй.\\ \\ 1962 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]]