~~META: title = Еўдакія Лось — Гняздо ластавак &keywords = птушак, ластаўкі &abstract = Чытаць верш Еўдакіі Лось "Гняздо ластавак" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Гняздо ластавак ====== //Сёстрам// Вербы, абпаленыя перуном,\\ Вокал старога сяла – стаўкі...\\ Зляпілі гняздзечка над школьным акном\\ Дзве белагрудыя ластаўкі:\\ Віць-віць-віць...\\ Крылцы пачысцяць да ўсходу яны,\\ Неба нап’юцца світальнага,\\ I да змяркання цвірчыць ля сцяны\\ Песенька іх прывітальная:\\ Віць-віць-віць!\\ Перад кастрычнікам золкім, глухім\\ Птушак пацягне ў вырай.\\ Гняздо ж застанецца... I ўспомніцца ім\\ Радзіма з песенькай шчырай:\\ Віць-віць-віць,\\ Жыць-жыць-жынь!\\ \\ 1961 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]]