творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-вуліца-берасцянская
Гэта старая версія дакумента!
Еўдакія Лось — Вуліца Берасцянская
Гула тут калісьці
труба-берасцянка,
пастух сустракаў
свае росныя ранкі.
Рыкалі рагулі,
бляялі ягняткі –
тупалі ў пыле
сонныя статкі…
Вулку таму
Берасцянскай назвалі,
хоць тут машыны
даўно зарыкалі
і збудавана
многа падрад
высокіх дамоў
і садоў дашкалят…
А што, раскажы,
на тым месцы было,
дзе твайго дома заззяла святло?
Падобныя старонкі
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач
- еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-вуліца-берасцянская.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1