~~META: title = Еўдакія Лось — Вуліца Берасцянская &keywords = дамоў &abstract = Верш Еўдакіі Лось "Вуліца Берасцянская" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Вуліца Берасцянская ====== Гула тут калісьці\\ труба-берасцянка,\\ пастух сустракаў\\ свае росныя ранкі.\\ Рыкалі рагулі,\\ бляялі ягняткі –\\ тупалі ў пыле\\ сонныя статкі...\\ Вулку таму\\ Берасцянскай назвалі,\\ хоць тут машыны\\ даўно зарыкалі\\ і збудавана\\ многа падрад\\ высокіх дамоў\\ і садоў дашкалят...\\ А што, раскажы,\\ на тым месцы было,\\ дзе твайго дома заззяла святло? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]]