~~META: title = Еўдакія Лось — Буду асілкам &keywords = гантэлі &abstract = Верш Еўдакіі Лось "Буду асілкам" &iftrue = nan ~~ ====== Еўдакія Лось — Буду асілкам ====== Гэй, гадзіннічак,\\ Хадзі!\\ Гэй, будзільнічак,\\ Будзі!\\ Буду, буду\\ Ўставаць,\\ Фіззарадку\\ Пачынаць.\\ Па дыванчыку-гулянчыку\\ Мар-шы-ра-ваць!\\ Вось гантэлі, вось мячы.\\ Ты, гадзінічак,\\ лічы:\\ раз-два,\\ Цік-так, –\\ Што не гэтак,\\ Што не так?\\ Крок спартыўны,\\ Гарт сталёвы,\\ Вось эспандар\\ Нацягну!\\ Набяруся сіл –\\ Падкову\\ Я адной рукой\\ Сагну! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык]] * [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач]]