~~META: title = Данута Бічэль-Загнетава — Шчочку да вуснаў туліць... &keywords = Данута, Бічэль, белая, русь &abstract = Чытаць верш Дануты Бічэль-Загнетавай "Белая Русь" &iftrue = nan ~~ ====== Данута Бічэль-Загнетава — Шчочку да вуснаў туліць... ====== Шчочку да вуснаў туліць,\\ каб таямніцу спытаць:\\ — Белая Русь, матуля,\\ гэта дзяўчынка? Так?\\ \\ Як называецца дзіўна...\\ Ты пра яе раскажы.\\ — Белая Русь — радзіма.\\ Перад табой ляжыць.\\ \\ Крыкні — яна адгукнецца\\ звонам гарачых кос.\\ Кропля з ліста сарвецца,\\ ускалыхнецца плёс.\\ \\ Даль захлынецца громам —\\ Белая Русь запяе.\\ I азарыцца Нёман —\\ чыстае вока яе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]]