творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-цётка
Гэта старая версія дакумента!
Данута Бічэль-Загнетава — Цётка
Цётка…
Як песні зваротка.
Як песні радочак…
Паеду да Цёткі —
пляменніца ўсё-ткі,
займу свой куточак.
Стагоддзя пачатак.
Не людзі, а статак,
ніякае мэты.
А нейкі дзесятак
мужчын і дзяўчатак
даюць ім газеты.
Чытанне для дзетак.
Навукі палетак.
Сяброўскія складкі.
Заглянула сонца —
і ў наша ваконца, —
няма ні дзіцяткі.
Народы-суседзі
у шчырай бяседзе
у вольнай пастаці.
А дзе ж наш народзе?
А Цётка не родзіць,
а Цётка не маці.
Вусаты, хвастаты
і ўсё супастаты
заходзяцца лаем.
I школьнай граматыкі
правілы маем,
а мовы не маем.
Няўжо ты, араты,
зямлі сваей страты
не здольны прыкмеціць?
А душачка Цёткі,
бы промень зіхоткі,
усё яшчэ свеціць.
Падобныя старонкі
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1